Новости Вилейщины
21.07.2016
Посещение детского лагеря "Лесной городок" в рамках акции "Каникулы без дыма и огня"

Нарэшце доўгачаканае сонейка  падарыла сваю цёплую ўсмешку хлопчыкам і дзяўчаткам, якія зараз адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясны гарадок”, што знаходзіцца на жывапісным беразе ракі Вілія. Усе з нецярпеннем чакалі сустрэчы з пажарнымі Вілейскага районнага аддзелу па надзвычайным сітуацыям. Здалёк усе пачулі гучны гудок сірэны. Дачакаліся!

На пляцоўцы перад будынкамі лагера разгарнулася выстава  спецыяльных сродкаў, якімі карыстаюцца работнікі пажарнай службы ў надзвычайных сітуацыях. Гэта – усе віды баявога адзення, спецыяльныя гідраўлічныя нажніцы, якімі можна перарэзаць метал любой таўшчыні, пажарная калонка, рукавы, лесвіцы і шмат-шмат іншага. Вочы дзяцей гарэлі зацікаўленнасцю. Як яны ўзрадаваліся, калі ім было прапанавана  прымерыць на сябе баявыя касцюмы! Дзяцей немагчыма было адарваць ад гэтага занятку, бо ім было гэта вельмі цікава! Потым усе супакоіліся і заціхлі… Пачалася дэманстрацыя тушэння адкрытага агню вогнетушыцелем і пажарным гідрантам. Вочкі дзяцей свяціліся задавальненнем і радасцю – убачанае было ім вельмі цікава. Ніхто не хацеў развітвацца з пажарнымі. На прыканцы дэманстрацыі паветра ўскалыхнуў вадзяны салют у гонар візіту, свежы ветрык ласкава прайшоўся па дзіцячых шчочках – усе ўсміхнуліся і ўзрадаваныя візітам пажарнай машыны – цыстэрны, рушыліся ў актавую залу. Інспектар групы   прапаганды і навучання Таццяна Сабалеўская  і інспектар нагляду і прафілактыкі Андрэй Балаш правялі з дзецьмі цікавую інтэрактыўную гульню і віктарыну па бяспецы жыццядзейнасці. На прыканцы мерапрыемства самым актыўным удзельнікам былі ўручаны лістоўкі і размалёўкі на супрацьпажарную тэматыку. У мерапрыемстве таксама прымаў удзел намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксей Уладзіміравіч Вараб’ёў.

Самай вялікай падзякай за праведзенае мерапрыемста ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясны гарадок” было гучнае калектыўнае дзіцячае “Дзякуй!”

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»