Новости Вилейщины
06.07.2016
Вілейскі куфар

2 ліпеня ў гарадскім парку разгарнулася культурная пляцоўка “Вілейскі куфар”. Гасцям прапанавалі наведаць выставы, вернісажы, майстар-класы, кірмашы майстроў Вілейскага раёна, Крывасельскага сельскага Дома культуры, Вілейскага раённага Дома рамёстваў, устаноў адукацыі, Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва, Вілейскага дзяржаўнага каледжа, індывідуальных прадпрымальнікаў, гульнёвыя пляцоўкі Цэнтра эстэтычнага выхавання, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, станцыя юных тэхнікаў, спартыўныя пляцоўкі, кніжныя выставы Храма Прападобнай Марыі Ягіпетскай, магазіна “Кругазор”, Вілейская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

У рамках мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт “Роднай зямлі шматгалоссе”, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі, Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На музычнай пляцоўцы святочны настрой стваралі творчыя нумары выканаўцаў устаноў адукацыі і культуры Вілейскага раёна. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел Вілейская гімназія №1“Логос”, Вілейская гімназія №2, сярэднія школы горада Вілейкі №1, №3, №5.

Сярод устаноў культуры у свяце прынялі ўдзел Лыцавіцкі і Шылавіцкі сельскія Дамы культуры, народны аматарскі калектыў аўтарскай песні “Імпэт” Ільянскага сельскага Дома культуры.





Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»