Новости Вилейщины
21.06.2016
Вынікі працы ўдзельнікаў VI раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю.Сілівановіча

17 чэрвеня 2016 года ў выставачнай зале адбылося ўрачыстае закрыццё VI раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю.Сілівановіча, прысвечаны Году Культуры “Ад прадзедаў спакон вякоў…”

У ім прынялі ўдзел 30 дзяцей – гэта навучэнцы школ горада Вілейкі і Вілейскага раёна, а таксама горада Мінска.На працягу 10 дзен, а менавіта столькі доўжылася завочная частка пленэра, юныя мастакі працавалі над рознымі тэмамі: горад, рака, архітэктурныя матывы, эцюды і творчая кампазіцыя “Ад прадзедаў спакон вякоў…”.

Падчас вочнай часткі пленэра для ўдзельнікаў была арганізавана тэатралізаваная экскурсія ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, што ў в. Залессе Смаргонскага раёна. Удзельнікі нібы апынуліся ў ХІХ стагоддзі: сустрэліся з дачкой Міхала Клеафас Агінскага Амеліяй, якая з задавальненнем распавяла гісторыю сваёй сям’і, прайшліся па парку, падышлі да каменнай альтанкі, таго месца, дзе так любілі гуляць дзеці і бавіць свой вольны час сябры знакамітага кампазітара.

Па ініцыятыве пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама кіраўніка МГГАУ “Заповіт” Галіны Яфімаўны Калюжнай, у рамках VI раённага дзіцячага пленэра імя Н.Ю. Сілівановіча праходзіў і ІІІ конкурс дзіцячага малюнка “Вілейская зямля – радзіма Піліпа Орліка”. Дзеці наведалі вёску Касута, мемарыяльны валун з дошкай, прысвечаны Піліпу Орліку і намалявалі творчыя кампазіцыі.

Вынікам плённай працы ўдзельнікаў VI раённага дзіцячага пленэра стала выстава творчых работ у выставачнай зале музея. На мерапрыемстве прысутнічалі: старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Наталія Аляксандраўна Радзевіч, намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Міхайлаўна Дзяруга, часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Мікалаевіч Джагун, кіраўнік МГГАУ “Заповіт”, заслужаны дзеяч культуры Украіны Галіна Яфімаўна Калюжная.

На ўрачыстым закрыцці былі падведзены вынікі. Юных мастакоў узнагародзілі дыпломамі, падзякамі ад імя Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, МГГАУ “Заповіт і Пасольства Украіны ў РБ, а таксама каштоўнымі падарункамі.







Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»