Новости Вилейщины
21.06.2016
«Гай зялёненькі шуміць, гэта Сёмушка бяжыць»

19 ліпеня на культурна-турыстычным аб’екце “Вільянін хутар” прайшло традыцыйнае раённае свята Сёмухі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі і творчыя калектывы дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”, дзяржаўнай установы “Вілейскі Палац культуры”, ансамбль танца “Карагод” і фальклорны гурт “Чабарок” дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская гімназія № 2”. На сцэне артысты прадставілі традыцыйныя сёмушныя абрады “Ваджэнне куста”, “Завіванне бярозкі” і “Провады русалкі”.

У рамках мерапрыемства пройшоў конкурс на лепшую дзявочую касу “Дзявочая каса – Сёмушная краса”. У ім прынялі ўдзел 15 канкурсантак, якія прадставілі свае візітоўкі і паўдзельнічалі ў інтэлектуальным конкурсе. Журы ацэньвалі вобраз, стыль, крэатыўнасць і артыстызм. Па вынікам конкурса пераможцай стала Дар’я Сазон з аграгарадка Куранец. Дзяўчаты, якія не прынялі ўдзел у конкурсе, мелі магчымасць паказаць сябе ў дэфіле. Усе ўдзельнікі конкурса і дэфіле атрымалі дыпломы, а пераможцы атрымалі памятныя прызы, прадстаўленыя раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

На працягу мерапрыемства на культурна-турыстычным аб’екце “Вільянін хутар” працавалі выставы-продажы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тарговыя рады, дзіцячая гульнёвая пляцоўка.





Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»