Новости Вилейщины
17.06.2016
Творчыя калектывы Вiлейшчыны на XVI Нацыянальным рэспубліканскім фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016”

11 чэрвеня 2016года народныя калектывы аўтарскай песні “Элегія” Вілейкага Цэнтра эстэтычнага выхавання, і “Імпэт” Ільянскага сельскага Дома культуры,прынялі ўдзел у канцэртнай праграме народнага клуба “Жывіца” кампазітараў і паэтаў ДУА “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” на XVI Нацыянальным рэспубліканскім фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016”. У выкананні калектываў прагучалі вершы і песні на словы паэтаў Уладзіміра Цануніна, Галіны Кутас, Клаўдзіі Дубовік, музыкаў Уладзіміра Лапціка, Галіны Кутас. Правялі праграму канцэртадырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч і сябра саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, паэт Віктар Кажура.



Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»