Новости Вилейщины
13.06.2016
Родныя далягляды. Свята вёскі Забор’е

Адным з накірункаў дзейнасці клубных устаноў Вілейскага раёна з’яўляецца правядзенне выяздной канцэртнай дзейнасці для аддалённых населеных пунктаў. Самымі яркімі і цікавымі праходзяць святы вёскі. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць аднавяскоўцам не толькі сабрацца разам, але і ўспомніць свае карані, згадаць гісторыю роднага краю.

11 чэрвеня супрацоўнікі Ільянскага сельскага Дома культуры падрыхтавалі канцэртную праграму «Родныя далягляды»для вёскі Забор’е.На свяце прысутнічала каля 20 жыхароў вёскі рознага ўзросту, а таксамастараста вёскі Галіна Янаўна Савіна. Традыцыйна адзначаўся самы старэйшы жыхар вёскі - у Забор’і гэта 90-гадовая Надзея Іосіфаўна Савіна. На прыканцы канцэртнай праграмы гледачы аддзячылі артыстаў бурнымі апладысментамі і цёплымі словамі ўдзячнасці.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»