Новости Вилейщины
02.06.2016
VI раённы дзіцячы пленэр імя Н.Ю Сілівановіча“Ад прадзедаў спакон вякоў…”

1 чэрвеня 2016 годаў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей у горадзе Вілейка пачаўся VI раённы дзіцячы пленэр імя Н.Ю Сілівановіча “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, які прысвечаны Году Культуры. У ім прымаюць удзел навучэнцы ўзорнай выяўленчай студыі “Вясёлка” ДУА “Вілейская гімназія №1 “Логас”, гарадской выяўленчай студыя ВРЦДАДіМ, ДУА “Сярэдняя школа№3”, Любанскага філіала школы мастацтваў.Пленэр праходзіць у два этапы. Першы, завочны этап, з 1 па 14 чэрвеня – юныя мастакі працуюць над рознымі тэмамі: “Прывітанне лета!”, “Каля ракі”, “Горад”або “Вёска”, “Гістарычная спадчына”. Выніковай работай стане вялікая графічная кампазіцыя пад назвай “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”, дзе дзеці будуць працаваць над кампазіцыяй, прысвечанай знакамітым людзям Вілейшчыны.

Удзельнікі таксама будуць працаваць над тэмай “Піліп Орлік - гетман і аўтар Першай Канстытуцыі Украіны”, у наступным годзе якому спаўняецца 345 год з дня нараджэння. Тэма прапанавана Мінскім гарадскім аб’яднаннем украінцаў “Заповіт”. З 15 па 17 чэрвеня - вочная частка пленэра. Дзеці наведаюць вёску Цынцавічы, дзе нарадзіўся мастак-мазаічыст, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч івёску Залессе - музей-сядзібу М.К. Агінскага.

Вынікам плённай працы юных мастакоў стане выстава творчых работ. Адкрыццё адбудзецца 17 чэрвеня, а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»