Новости Вилейщины
19.05.2016
“І каб кожны пачуў тваё слова”

Выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея “І каб кожны пачуў тваё слова”, прысвечаная выдатнаму беларускаму пісьменніку, народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу адбылася ў Вілейскім Цэнтры эстэтычнага выхавання. На выставе вельмі грунтоўна быў прадстаўлены выставачны комплекс “Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” у складзе дзевяці плотэраў, якія ў поўным аб’ёме раскрываюць жыццёвы шлях і творчую спадчыну класіка беларускай літаратуры. Кожны з плотэраў прысвечаны асобнаму перыяду біяграфіі народнага паэта Беларусі.

Наведвальнікі выставы маглі ўбачыць копіі ілюстрацый да раздзелаў “Дзядзька ў Вільні”, “На замкавай гары” паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” беларускіх мастакоў Васіля Шаранговіча, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Басалыгі.

На працягу месяца выставу наведалі навучэнцы ўстаноў адукацыі і культуры і іх бацькі, людзі сталага ўзросту, ветэраны, моладзь. Ніхто з наведвальнікаў не застаўся абыякавым.Увесь час на выставе гучала беларускае паэтычнае слова, урыўкі з паэмы Я Коласа “Новая зямля” у выкананні ўдзельнікаў студый Цэнтра эстэтычнага выхавання. Адбылася сустрэча з сябрамі Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ірынай Карнаухавай, Уладзімірам Цануніным, народным калектывам аўтарскай песні “Элегія”, клубам духоўнай культуры “Крыніцы чысціні”

Якуб Колас – геніяльны мастак і мудры мысляр. Багата і шматгранная творчасць яго грунтуецца на лепшых традыцыях айчыннага прыгожага пісьменства і сусветнай класікі, і ў гэтым яшчэ і яшчэ раз пераканаліся наведвальнікі выставы, якім пашанцавала дакрануцца да творчасці славутага пісьменніка і паэта.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»