Новости Вилейщины
28.04.2016
«Велікодная пісанка»

23 красавікаў горадзе Стоўбцы адбыўся III Рэгіянальны конкурс-свята па роспісу яек “Велікодная пісанка”, у якім прынялі ўдзел майстры Вілейскага раённага Дома рамёстваў Лайзан Ала Віктараўна, Лучнікоўская Святлана Юр’яўна і яе вучаніца Лучнікоўская Паліна.

Акрамя нашага раёна свае работы прадставілі Чэрвеньскі, Слуцкі, Уздзенскі і Стаўбцоускі раёны.

Конкурс—свята праходзіў у даволі прыемнай святочнай атмасферы і скаладаўся з некалькі частак і з розных намінацый: інкрустацыя саломкай, абплятанне яек бісерам, драпанка, крапанка і г.д.

Спачатку ўдзельнікі свята-конкурсу прадставілі калекцыю сваіх хатніх работ для афармлення выстаўкі, потым на вачах у журы пачалі стварацца шматлікіяработы напоўненыя асабістым сэнсам.Складанай задачай для журы конкурса—свята паказалася завяршальная частка, выяўленне і ўзнагароджванне дыпломамі пераможцаў. Не пакінулі без ўвагі госці і ўдзельнікі журы аматарскія вынаходкі вілейскіх майстроў. Высока ацанілі мастацкі густ, спалучэнне традыцыйнай тэхнікі і сучаснага выкарыстання. Гран пры за зберажэнне народных традыцый, высокае прафесійнае майстэрства і асабісты уклад у развіцці культуры беларускай пісанкі забрала з сабой Лучнікоўская Святлана кіраўнік гуртка Вілейскага раённага Дома рамёстваў.Дыплом другой ступені за аздабленне натуральных яек тэхнікай роспісу воскам “Пісанкі” атрымала вучаніца Лучнікоўская Паліна. Дыплом першай ступені атрымала Лайзан Алла майстар-метадыст Дома рамёстваў за інкрустацыю саломкай драўляных велікодных яек.



Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»