Новости Вилейщины
22.04.2016
Выстава «Гэты чароўны свет»

21 красавіка ў выставачнай зале імя М.Ю.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы Ганны Сілівончык “Гэты чароўны свет”, на якой прадстаўлена 22 работы.

Ганна Сілівончык працуе ў незвычайным самабытным аўтарскім стылі. Яна стварае свой асобны свет, сваю ўласную сістэму вобразаў, сваю прастору сакральнага. У пошуках тэмы для сваіх твораў мастачка звяртаецца да архаічных пластоў культуры, пры гэтым імкнецца захаваць сувязь з мастацтвам ХХ стагоддзя. Мноства разнастайных персанажаў – дзеці, закаханыя, людзі-жывёлы, людзі-анёлы, ільвы і міфічныя істоты-аднарогі, сірэны, драконы – усе яны насяляюць сваеасаблівы чароўны свет твораў Ганны Сілівончык. Гэта свет казак розных народаў свету. Гэта ажыўшыя дзіцячыя фантазіі і сны. Гэта разважанні аб простых і вечных чалавечых пачуццях - любоў, шчасце, радасць, нараджэнне новага жыцця. Гэта роздумы аб цяжкасцях чалавечых узаемаадносін, дома, сям’і, пошуках сэнсу чалавечага існавання. І самае галоўнае – гэта каштоўнасць свету і непарушальная глыбокая сувязь усіх яго элементаў.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»