Новости Вилейщины
08.04.2016
Нясіце вясну да людзей

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся літаратурна-музычны вечар “Нясіце вясну да людзей” народнага калектыва аўтарскай песні «Элегія» Цэнтра эстэтычнага выхавання.

Распачала мерапрыемства дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Мікалаеўна Камароўская, з прывітальным словам выступіла старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Радзевіч. Літаратурна-музычная праграма «Элегіі» была вельмі разнастайнай і цікавай: гучалі песні ў выкананні Таццяны Захарыч, Уладзіміра Цануніна, мастацкае чытанне Валянціны Цітовіч. Лейтматывам усёй праграмы стала паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка», па-мастацку прыпаднесеная Алегам Вінярскім. На мерапрыемстве прысутнічалі вядомыя паэты, музыканты, дзеячы культуры і мастацтва.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»