Новости Вилейщины
30.03.2016
ЛЕТАПІСНАЯ СТУЖКА ЧАСУ: з гісторыі праваслаўных храмаў Вілейшчыны

У зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча 23 сакавіка а 16 гадзіне адбылось адкрыццё выставы “ЛЕТАПІСНАЯ СТУЖКА ЧАСУ: з гісторыі праваслаўных храмаў Вілейшчыны”.

Выстава прысвечана святкаванню ўгодкаў чатырох праваслаўных храмаў, якія адбудуцца на вілейскай зямлі ў 2016 годзе. Дзве царквы –Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у Кастыках і Свята-Мікалаеўская ў Латыгалі маюць больш чым 200-гадовую гісторыю і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як помнікі драўлянага народнага дойлідства. Летапіс царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў аг. Даўгінава і Успенскай царквы ў в. Ручыца налічваюць амаль паўтара стагоддзя.

Сярод экспанатаў наведвальнікі змогуць пабачыць фатаздымкі, абразы, унікальныя дакументы, летапісы і метрычныя кнігі, а таксама розныя царкоўныя рэчы. Выстава працуе да 23 красавіка.





Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»