Новости Вилейщины
29.03.2016
Майстар-клас па традыцый роспісу яек

Вілейскій раённый Дом рамёстваў адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да традыцый роспісу яек. Дом рамёстваў вяртаецца да традыцый нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Дэкарыраванне велікодных яек - адзін з найстаражытнейшых народных відаў роспісу. Яйка ўвасабляла народныя ўяўленні пра магутныя сілы прыроды. І каб не знікла традыцыйная беларуская пісанка майстры Дома рамёстваў штогод праводзяць майстар-класы для жыхароў вёскі Ізбіно і горада Вілейка.

Майстры дома рамёстваў цесна супрацоўнічаюць са школамі горада, так 25 сакавіка прайшоў майстар-клас для вучняў сярэдняй школы №1. У Доме рамёстваў сабраліся вучні рознага ўзросту. Удзельнікі з ахвотай пераймалі майстэрства ў Лучнікоўскай Святланы Юр’еўны, якая іх пазнаёміла з тэхнікай традыцыйнага роспісу і навучыла гэтаму майстэрству.

Кожны вучань выйшаў з памяшкання Дома рамёстваў з цікавымі ведамі, з пісанкай, зробленай сваімі рукамі, і з добрым святочным настроем.





Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»