Новости Вилейщины
15.03.2016
Прыляцела ластавіца – прынесла нам Масленіцу

12 сакавіка на базе Селішчанскага сельскага клуба прайшло раённае свята Масленіца - “Прыляцела ластавіца – прынесла нам Масленіцу”. Мерапрыемства распачалося а 12 гадзіне і сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка Селішча, а таксама мастацкія калектывы клубных устаноў Вілейскага раёна. На святочнай пляцоўцы разгарнуліся выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Свае работы прадставілі Каловіцкі Дом майстроў, Крывасельскі сельскі Дом культуры, Вілейскі раённы Дом рамёстваў. Для гасцей свята таксама працавалі гандлевыя рады і гульнёва-забаўляльная пляцоўка.

Да ўдзелу ў святочнай праграме заклікалі скамарохі, усіх прысутных частавалі блінамі. На свяце ўзгадвалі абрады Калядкі і гуканне вясны. Мерапрыемства было насычана песнямі і гульнямі, жартамі і вершамі. Завіталі на свята і галаўныя дзеючыя асобы - Масленіца, Зіма і Вясна. Не абыйшлося без спальвання пудзіла, якое увасабляе халодны, марозны час. Пасля абрадавага дзейства гасцям была прадстаўлена канцэртная праграма.

У свяце актыўны ўдзел прынялі творчыя калектывы і супрацоўнікі Селішчанскага сельскага клуба, Ільянскага і Людвіноўскага сельскіх Дамоў культуры, аўтаклуб.









Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»