Новости Вилейщины
30.11.2015
«Апантанае чаяванне ў стылі АРТ-хаўс»

26 лістапада 2015 года Вілейскі краязнаўчы музей у выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча арганізаваў прэзентацыю незвычайнага культурна-выставачнага праекта «Апантанае чаяванне ў стылі АРТ-хаўс».

У 1865 годзе англійскі пісьменнік Люіс Кэрролл напісаў кнігу ілюзій, парадоксаў і абсурду «Аліса ў краіне цудаў», якая да гэтага часу не перастае хваляваць крытыкаў, перакладчыкаў і ілюстратараў. За шэсць гадоў да таго, як казка напоўнілася словамі, аўтар запісаў думку, якая натхніла яго на напісанне твора:

- Калі мы спім, не гаворым, здзяйсняем не такія ўчынкі, якія на яву заслугоўваюць назвы «шалёныя»? Мы часта бачым сон і нават не здагадваемся, што ён не рэальнасць. Сон - гэта асаблівы свет, часта такі ж праўдападобны, як само жыццё. Ён часта пераплятаецца з светам цудаў і ілюзій - казкай.

Гэтая думка знакамітага пісьменніка, матэматыка і філосафа стала падставай для стварэння незвычайнай выставы. Кожны наведвальнік выставачнай залы можна ўбачыць арыгінальную калекцыю чайнікаў Людмілы Буркевіч, дызайнерскія працы Вольгі Пескавой, hand-made ідэі Ірыны Вярыга і прадметы з калекцыі Анастасіі Аўдзей, а таксама творчыя работы навучэнцаў і педагогаў Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.Адпраўляючыся на выставу, можна будзе пазнаёміцца з хітрым шулерам, павандраваць разам з медзведзянём і мышаняткам, пабываць пад чароўным дрэвам. І, вядома ж, сустрэцца з незвычайнай Алісай.





Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»