Новости Вилейщины
01.10.2015
КОНКУРС «БЕЛАРУСКАЯ ЛЯЛЬКА»

Адно з цікавейшых мерапрыемстваў прайшло ў г.Слуцку - IV рэгіянальнае свята - конкурс “Беларуская лялька”. Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Майстэрству вырабу лялек ужо шмат стагоддзяў. Гэта традыцыйнае беларускае ўмельства. Ляльку зрабіць не так проста: тут і вышыўка, і ткацтва, і шыццё, і роспіс, і саломапляценне, і шмат іншых відаў рамёстваў. Прадстаўнікі Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання прынялі ўдзел у конкурсе. Кіраўнікі студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставілі свае лялькі ў наступных намінацыях: хутарская лялька, саламяная і тэкстыльная лялькі. Кампазіцыя саламяных ляляк і тэкстыльная лялька (народная студыя мяккай цацкі “Пушысцікі”) атрымалі Дыпломы за ўдзел у свяце-конкурсе, якія былі адзначаны непаўторнасцю і асобым стылям. Дыпломам II ступені за лепшую традыцыйную ляльку свайго рэгіёна была ўзнагароджана кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Куфэрак” Арол Л.А., за самабытнасць і традыцыйнасць прадстаўленнай хутарской лялькі.



Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»