Актуальная информация
07.03.2017
“Скульптура прыроды”

З 11 сакавіка па 11 красавіка ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча пройдзе выстава “Скульптура прыроды” калекцыя незвычайных рэдкіх і дзіўных тварэнняў жывой прыроды.

Унікальныя жукі, скарпіёны, палачнікі, фанарніцы, павукі, ліставідкі і многія іншыя.

Навуцы вядома каля 350 тысяч відаў жукоў, і кожны год апісваюцца тысячы новых, раней невядомых відаў. Жукі - не тольк ісамыя распаўсюджаныя на зямлі, але і разнастайны па сваіх памерах, вонкавым абліччы і прыстасаванасці да розных умоў існавання. Розніца ў росце жукоў вельмі вялікая - ад 2.5 мм да 22 см, самыя буйныя і масіўныя жукі ў сотні тысяч разоў цяжэй самых дробных - вага ад 0.4 мг да 100 г.

Расфарбоўка і вонкавае аблічча жукоў таксама ўражваюць. «Дзеці сонца» - жукі Златка і бронзаўкі - пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі і з'яўляюцца жывымі каштоўнасцямі, а разнастайныя вырасты на іх целе здзіўляюць і прымушаюць навукоўцаў задумвацца над прычынамі іх з'яўлення і шляхах эвалюцыі гэтых стварэнняў. Жукі засяляюць практычна ўсю нашу планету, за выключэнне палярных шапак і глыбакаводных раёнаў мораў і акіянаў.

Яны адыгрываюць не толькі прыкметную ролю ў натуральным асяроддзі, але і сустракаюцца ў культуры. Некаторыя жукі ў розных старажытных народаў выступалі ў якасці багоў. Многія з іх названыя ў гонар першаадкрывальнікаў, міфалагічных герояў, або мясцовасці, дзе яны ўпершыню былі адкрыты.

Выстава будзе працаваць з 9.00 да 17.30 без выхадных. Уваход платны. Даведка па тэлефоне 5-41-47.

 

Дырэктар музея

Аўдзей Н.В.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»